Касцёл Маці Божай Фацімскай (Любань)
Касцёл Маці Божай Фацімскай — мураваны каталіцкі храм у горадзе Любані Мінскай вобласці.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Маці Божай Фацімскай | |
---|---|
52°47′40″ пн. ш. 27°58′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПарафія існуе з 1994 года. У 1999 годзе распачалася будоўля касцёла.
У любанскім касцёле захоўваецца абраз Фацімскай Божай Маці. Пры храме дзее нядзельная дзіцячая школа[1].
Архітэктура
правіцьДвух’ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць падоўжна выцягнутыя прамавугольныя ў плане цэнтральны (з пяціграннай апсідай) і бакавыя нефы, іх двухсхільны і аднасхільныя дахі. Дамінантай кампазіцыі з’яўляецца прысадзістая чатырохгранная шатровая вежа-званіца над франтальным плоскасным фасадам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольным у бакавых і арачнымі ў цэнтральным нефах аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 27 верасня 2019.
- ↑ ЛЮБАНЬСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.
Гл. таксама
правіць