Марына Уладзіміраўна Надтачэй
Марына Уладзіміраўна Надтачэй (нар. 1967, Гомель, цяпер Беларусь) — беларуская суддзя. Намесніца старшыні Гомельскага абласнога суда і старшыня калегіі па грамадзянскіх справах таго ж суда[1].
Марына Уладзіміраўна Надтачэй | |
---|---|
Нараджэнне | |
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьУ 1990 годзе скончыла Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут. З 1984 па 1986 гады — справавод Чыгуначнага райвыканкама г. Гомель. З красавіка 1986 года — інспектар аддзела сацыяльнага забеспячэння Чыгуначнага райвыканкама г. Гомель. З 1987 па 1991 гады — юрысконсульт Савецкага райвыканкама г. Гомеля. З 1991 па 1998 гады рабіла пракурорам аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці, памочніцай пракурора, старэйшай памочніцай пракурора Навабеліцкага раёна г. Гомеля. Са студзеня 1998 года — суддзя суда Навабеліцкага раёна Гомеля. Са жніўня 2004 года — суддзя Гомельскага абласнога суда.
У кастрычніку 2014 года прызначаная намесніцай старшыні, у ліпені 2015 года — намесніца старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда.
Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.
Зноскі
- ↑ Кіраўніцтва Гомельскага абласнога суда Архівавана 15 снежня 2021.