Уладзімір Аляксандравіч Дамарацкі
Уладзімір Аляксандравіч Дамарацкі (2 верасня 1946, Гомель, — 2000, Мінск) — беларускі кампазітар.
Уладзімір Аляксандравіч Дамарацкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 верасня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2000 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 2 верасня 1946 года ў Гомелі[1].
Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу фартэпіяна прафесара Л. С. Шаламенцавай (1971), па класу кампазіцыі прафесара Дз. Б. Смольскага (1979), асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам прафесара Я. А. Глебава (1981). Член СК Беларусі (1979).
Памёр у 2000 годзе[1] ў Мінску.
Узнагароды і прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за канцэрт № 2 для трубы і вялікага сімфанічнага аркестра.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).