Перайсці да зместу

Ліцвіны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вярнуў выдаленыя фрагменты, няма прычыны іх хаваць
Радок 5: Радок 5:


== Гістарычныя згадкі ==
== Гістарычныя згадкі ==
Назва «литвин» вядома ў пазнейшых (XV—XVI ст.) літоўскіх і рускіх летапісах у дачыненні да асоб XIII—XIV ст.: «''сий [[Андрэй (епіскап цвярскі)|Андрей]] бяше родом литвин''» пад 1289 годам; «''два Литвина большие''» пад 1387 годам; «''Андрей литвин''» (Няміра) пад 1406 годам.
Назва «литвин» ужываецца ў пазнейшых (XV—XVI ст.) [[Беларуска-літоўскія летапісы|вялікалітоўскіх]] і рускіх летапісах да асоб XIII—XIV ст.: «''Лува Литовникъ''» або «''Лува Литвинъ''» — да літоўскага баярын князя [[Даўмонт Пскоўскі|Даўмонта]] пад 1266 годам{{Sfn|Шаланда|2003}}; «''сий [[Андрэй (епіскап цвярскі)|Андрей]] бяше родом литвин''» — да сына літоўскага князя [[Гердзень|Гердзеня]] пад 1289 годам; «''два Литвина большие''» — да двух з [[Віленскія мучанікі|віленскіх мучанікаў]], паганцаў, якія прынялі праваслаўе, пад 1387 годам; «''Андрей литвин''» — да легендарнага продка [[Неміровічы|Неміровічаў]] пад 1406 годам<ref>Хроника Литовская и Жемойтская // ПСРЛ. — Т. 32. — С. 78.</ref>.


Таксама назва вядома ў лацінамоўных крыніцах з суседніх Літве краін ад XIII ст.: ''Litowini'' — пад 1221 годам у хроніцы Генрыка Латвійскага; ''Letwinis'' — у акце судовага працэсу Тэўтонскага ордэна з Казімірам Куяўскім 1259 года; ''rex Litwinorum'' — у (імаверна падробленай) грамаце Міндоўга 1261 года; ''Littwini'' — у лісце лівонскіх біскупаў 1278 года; ''litwini'' — у лісце вармійскага біскупа 1323 года; і іншых.
Падобныя да «літвін» лацінскія граматычныя формы вядомы ў лацінамоўных крыніцах з суседніх Літве краін ад XIII ст.: ''Litowini'' — пад 1221 годам у хроніцы Генрыка Латвійскага; ''Letwinis'' — у акце судовага працэсу Тэўтонскага ордэна з Казімірам Куяўскім 1259 года; ''rex Litwinorum'' — у (імаверна падробленай) грамаце Міндоўга 1261 года; ''Littwini'' — у лісце лівонскіх біскупаў 1278 года; ''litwini'' — у лісце вармійскага біскупа 1323 года; і іншых.


[[Файл:Grunvaldzkaja bitva. Грунвальдзкая бітва (1474-83).jpg|міні|Літвіны (праваруч) на [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскім полі]], 1410 г.]]
[[Файл:Grunvaldzkaja bitva. Грунвальдзкая бітва (1474-83).jpg|міні|Літвіны (праваруч) на [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскім полі]], 1410 г.]]
Радок 15: Радок 15:
У крыніцах заходнерускай мовы азначэнне «літвін» найраней вядома з перакладу 1393 года<ref>{{Артыкул|спасылка=http://dx.doi.org/10.22378/2313-6197.2021-9-2.314-335|аўтар=Полехов С. В.|загаловак=Ярлык хана Токтамыша польскому королю Владиславу II Ягайлу 1393 года. Проблема происхождения древнерусского текста|год=2021|выданне=Золотоордынское обозрение|том=9|выпуск=2|старонкі=314–335|issn=2308-152X|doi=10.22378/2313-6197.2021-9-2.314-335}}</ref><ref>Карский Е. Ф. Труды по белорусскому и другим славянским языкам. Москва, 1962. с. 443;</ref> ярлыка таго самага года ад ардынскага цара Тактамыша да караля Ягайлы («''Вы пак послали есте к нам посла вашего литвина на имя Невойста''»).
У крыніцах заходнерускай мовы азначэнне «літвін» найраней вядома з перакладу 1393 года<ref>{{Артыкул|спасылка=http://dx.doi.org/10.22378/2313-6197.2021-9-2.314-335|аўтар=Полехов С. В.|загаловак=Ярлык хана Токтамыша польскому королю Владиславу II Ягайлу 1393 года. Проблема происхождения древнерусского текста|год=2021|выданне=Золотоордынское обозрение|том=9|выпуск=2|старонкі=314–335|issn=2308-152X|doi=10.22378/2313-6197.2021-9-2.314-335}}</ref><ref>Карский Е. Ф. Труды по белорусскому и другим славянским языкам. Москва, 1962. с. 443;</ref> ярлыка таго самага года ад ардынскага цара Тактамыша да караля Ягайлы («''Вы пак послали есте к нам посла вашего литвина на имя Невойста''»).


У крыніцах ВКЛ назва «літвін» як азначэнне ўсяго насельніцтва Княства вядома ў дамоўных граматах вялікага князя Казіміра з Псковам і Ноўгарадам (1440 і 1480): «''А мне великому князю Казимиру блюсти Псковитина как и своего Литвина; також и Псковичом блюсти Литвина, как и Псковитина…''»; у дамове 1480 года выраз «''нашого Литвина''» адпавядае выразам «''нашы купцы''», «''люди нашы''» і абыймае як жыхароў Вільні, так і жыхароў Полацка<ref>Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. І. СПб., 1846. № 38, 39, 73.</ref>.
У крыніцах ВКЛ назва «літвін» як азначэнне ўсяго насельніцтва Княства вядома ў дамоўных граматах вялікага князя Казіміра з Псковам і Ноўгарадам (1440 і 1480): «''А мне великому князю Казимиру блюсти Псковитина как и своего Литвина; також и Псковичом блюсти Литвина, как и Псковитина…''»; у дамове 1480 года выраз «''нашого Литвина''» адпавядае выразам «''нашы купцы''», «''люди нашы''» і абымае як жыхароў Вільні, так і жыхароў Полацка<ref>Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. І. СПб., 1846. № 38, 39, 73.</ref>.


[[Файл:Lićviny. Ліцьвіны (1608).jpg|міні|Літвіны з кнігі «Nova et acurata totius Europae tabula», 1608 г.]]
[[Файл:Lićviny. Ліцьвіны (1608).jpg|міні|Літвіны з кнігі «Nova et acurata totius Europae tabula», 1608 г.]]
Радок 23: Радок 23:
Назва «літва» як азначэнне ўсяго насельніцтва<!-- народаў было некалькі, таму насельніцтва/жыхароў --> Вялікага Княства Літоўскага ўжывалася ў афіцыйных дакументах ВКЛ, напрыклад, у пастановах Гарадзенскага сойму 1567 года («''Теж уфаляем, абы панове воеводове, старостове, державцы, тівунове, Літва і Полякове, всі особамі своімі на войну ехалі с почты…''»)<ref>Литовская метрика. Ч. 3, т. 1. — Юрьев, 1914. стб. 425.</ref>, у статуце менскага цэха рымараў 1634 года («''…aby towarzyszów polakow i litwę do roboty y warstatów swych przymowali… ''»)<ref>Беларускі архіў. Т. 3. — Менск, 1930. № 94. С. 143.</ref>.
Назва «літва» як азначэнне ўсяго насельніцтва<!-- народаў было некалькі, таму насельніцтва/жыхароў --> Вялікага Княства Літоўскага ўжывалася ў афіцыйных дакументах ВКЛ, напрыклад, у пастановах Гарадзенскага сойму 1567 года («''Теж уфаляем, абы панове воеводове, старостове, державцы, тівунове, Літва і Полякове, всі особамі своімі на войну ехалі с почты…''»)<ref>Литовская метрика. Ч. 3, т. 1. — Юрьев, 1914. стб. 425.</ref>, у статуце менскага цэха рымараў 1634 года («''…aby towarzyszów polakow i litwę do roboty y warstatów swych przymowali… ''»)<ref>Беларускі архіў. Т. 3. — Менск, 1930. № 94. С. 143.</ref>.


Паэт Андрэй Рымша пад патрыятычнымі вершамі, што былі прысвечаны «''Литве''» і ўслаўлялі арыстакратаў ВКЛ (1585—1591), падпісваўся «''А.(ндрэй) Р.(ымша) Литвин''»<ref>Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. / укл. А.Ф. Коршунаў. Мінск, 1959. с. 330.</ref>.
Паэт Андрэй Рымша пад патрыятычнымі вершамі, які прысвечаны «''Литве''» і ўслаўлялі вялікалітоўскіх арыстакратаў (1585—1591), падпісаўся «''А.(ндрэй) Р.(ымша) Литвин''»<ref>Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. / укл. А. Ф. Коршунаў. Мінск, 1959. с. 330.</ref>.


У вялікалітоўскім акце Люблінскай уніі 1569 года<ref>Akta unji Polski z Litwą 1385—1791. Kraków, 1932. № 149. s. 355—356.</ref> «літоўскім народам» названа агулам насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Таксама ў акце «Каэквацыі літоўскіх станаў» 1697 года (таксама вядомым як акт Каэквацыі «літоўскага народу»).<ref>Volumina Legum. T. 5. — Petersburg, 1860. P. 420—421.</ref>
У вялікалітоўскім акце Люблінскай уніі 1569 года<ref>Akta unji Polski z Litwą 1385—1791. Kraków, 1932. № 149. s. 355—356.</ref> «літоўскім народам» названа агулам насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Таксама ў акце «Каэквацыі літоўскіх станаў» 1697 года (таксама вядомым як акт Каэквацыі «літоўскага народу»).<ref>Volumina Legum. T. 5. — Petersburg, 1860. P. 420—421.</ref>

Версія ад 20:31, 4 лютага 2024

Ліцві́ны[1], або літві́ны[2] (стар.-бел. литва, литвины) — палітонім жыхароў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст.

Цяпер этнонім літвіны часам ужываецца для абазначэння беларускамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны.[3]

Гістарычныя згадкі

Назва «литвин» ужываецца ў пазнейшых (XV—XVI ст.) вялікалітоўскіх і рускіх летапісах да асоб XIII—XIV ст.: «Лува Литовникъ» або «Лува Литвинъ» — да літоўскага баярын князя Даўмонта пад 1266 годам[4]; «сий Андрей бяше родом литвин» — да сына літоўскага князя Гердзеня пад 1289 годам; «два Литвина большие» — да двух з віленскіх мучанікаў, паганцаў, якія прынялі праваслаўе, пад 1387 годам; «Андрей литвин» — да легендарнага продка Неміровічаў пад 1406 годам[5].

Падобныя да «літвін» лацінскія граматычныя формы вядомы ў лацінамоўных крыніцах з суседніх Літве краін ад XIII ст.: Litowini — пад 1221 годам у хроніцы Генрыка Латвійскага; Letwinis — у акце судовага працэсу Тэўтонскага ордэна з Казімірам Куяўскім 1259 года; rex Litwinorum — у (імаверна падробленай) грамаце Міндоўга 1261 года; Littwini — у лісце лівонскіх біскупаў 1278 года; litwini — у лісце вармійскага біскупа 1323 года; і іншых.

Літвіны (праваруч) на Грунвальдскім полі, 1410 г.

Ліст мітрапаліта літоўскага Кіпрыяна да Сергія Раданежскага (1378) паведамляе, што падчас сустрэчы Кіпрыяна ў Маскве ў чэрвені 1378 года маскоўскія ўлады назвалі «літвінамі» канстанцінопальскага патрыярха Макарыя і візантыйскага імператара Іаана V, відавочна, з прычыны іх пралітоўскай палітыкі і надання Кіпрыяну сану мітрапаліта «ўсяе Русі» («Патриарха литвином назвали, царя тако же, и всечестный сбор вселеньский»[6]).

У крыніцах заходнерускай мовы азначэнне «літвін» найраней вядома з перакладу 1393 года[7][8] ярлыка таго самага года ад ардынскага цара Тактамыша да караля Ягайлы («Вы пак послали есте к нам посла вашего литвина на имя Невойста»).

У крыніцах ВКЛ назва «літвін» як азначэнне ўсяго насельніцтва Княства вядома ў дамоўных граматах вялікага князя Казіміра з Псковам і Ноўгарадам (1440 і 1480): «А мне великому князю Казимиру блюсти Псковитина как и своего Литвина; також и Псковичом блюсти Литвина, как и Псковитина…»; у дамове 1480 года выраз «нашого Литвина» адпавядае выразам «нашы купцы», «люди нашы» і абымае як жыхароў Вільні, так і жыхароў Полацка[9].

Літвіны з кнігі «Nova et acurata totius Europae tabula», 1608 г.

Паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага 1566 года, «родічамі старожытнымі і врожонцамі» ВКЛ былі літвіны і русіны: «…то все мы и потомки наши Великіе Князи Литовскіе давати будуть повинни только Литве а Руси, родичомъ старожитнымъ и врожонцамъ Великаго Князства Литовского (…). Але на достоенства и всякій врядъ духовный и свецкій не маеть быти обиранъ, ани отъ насъ Господаря ставленъ, толко здавна продковъ своихъ уроженецъ Великого Князства Литовского Литвинъ и Русинъ».

Назва «літва» як азначэнне ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ўжывалася ў афіцыйных дакументах ВКЛ, напрыклад, у пастановах Гарадзенскага сойму 1567 года («Теж уфаляем, абы панове воеводове, старостове, державцы, тівунове, Літва і Полякове, всі особамі своімі на войну ехалі с почты…»)[10], у статуце менскага цэха рымараў 1634 года («…aby towarzyszów polakow i litwę do roboty y warstatów swych przymowali… »)[11].

Паэт Андрэй Рымша пад патрыятычнымі вершамі, які прысвечаны «Литве» і ўслаўлялі вялікалітоўскіх арыстакратаў (1585—1591), падпісаўся «А.(ндрэй) Р.(ымша) Литвин»[12].

У вялікалітоўскім акце Люблінскай уніі 1569 года[13] «літоўскім народам» названа агулам насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Таксама ў акце «Каэквацыі літоўскіх станаў» 1697 года (таксама вядомым як акт Каэквацыі «літоўскага народу»).[14]

Жыхароў усходняй часткі Вялікага Княства Літоўскага маскоўскія крыніцы называлі літвінамі і адначасова беларусцамі. Назва «беларусцы» мела канфесійны сэнс, бо створаная ў 1632 годзе ў Белай Русі Магілёўская праваслаўная епархія была тым часам адзінай праваслаўнай у ВКЛ, астатнія перайшлі ў унію. З 1675 года епіскап Магілёўскай епархіі афіцыйна тытулаваўся «Магілёўскі і Беларускі»[15]. Напрыклад, у маскоўскім дакуменце XVII ст.: «Приехал ис Полотцка ко Пскову торговой литвин Спиридонка; родом он литвин, белорусец Мстиславского повету».

Літвіны ў народных строях, пачатак XX ст.

У XIX — пачатку XX стст. абшары бытавання назвы «літвіны» звузіліся. У XX ст. ужываўся як польскі экзаэтнонім для літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невялікіх груп беларускага насельніцтва (у раёне Бярозы, Івацэвіч, Косава, Пружан, Навагрудка, Воранава, Гродна, Паставаў, Браслава і інш.), некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесся (раёны Століна, Ракітнага, Кастопаля, Сарнаў, Оўруча) і беларускамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны. У пагранічных з Беларуссю раёнах Расіі назва «літвіны» бытавала да сярэдзіны XX ст.

Сучасныя ацэнкі

На думку беларускага этнолага Ігара Чаквіна, у беларуска-літоўскіх летапісах і іншых дакументах XV—XVI стст. назва «літвіны» звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем Палемонам, тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма «Літва» — на захад ад Мінска ў міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва (гл. Літва, зямля). У канфесіянальным аспекце звязвалася як з каталіцтвам, так і з «рускай» верай (яскравы прыклад — Францыск Скарына, які называў сябе і літвінам у этнічным сэнсе, так і русінам у сэнсе канфесійным).[16][17]

Беларускія гісторыкі Георгій Галенчанка і Ігар Марзалюк аспрэчваюць меркаванне, што ў XIV—XVII стст. заходнія беларусы карысталіся вызначэннем «літва»/«літвіны» («литвины») як эндаэтнонімам. На думку гэтых даследчыкаў, беларускае насельніцтва Верхняга Панямоння ўжывала толькі назву «рускі» («русін», «русь») як агульны эндаэтнонім для ўсіх частак старабеларускага этнасу, а сам тэрмін «рускі» («русін», «русь») паралельна звязваўся з праваслаўным насельніцтва (а пасля і з уніяцтвам)[18].

Беларускі гісторык Аляксандр Груша сцвярджае, што «літвіны» («литвины») у часы Вялікага Княства Літоўскага як этнонім адносіўся да літоўцаў[19][20], а адносна беларусаў як этнонім ужываліся «рускія»/«русь»/«русіны» («русины»)[21][20].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Напісанне паводле Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008 года.
  2. БелЭн 1999.
  3. ЭнцВКЛ 2010, Т. 3, с. 306.
  4. Шаланда 2003.
  5. Хроника Литовская и Жемойтская // ПСРЛ. — Т. 32. — С. 78.
  6. Памятники древнерусского канонического права. Ч. 1, т. VI. — СПб., 1880. стб. 185.
  7. Полехов С. В. Ярлык хана Токтамыша польскому королю Владиславу II Ягайлу 1393 года. Проблема происхождения древнерусского текста // Золотоордынское обозрение. — 2021. — В. 2. — Т. 9. — С. 314–335. — ISSN 2308-152X. — DOI:10.22378/2313-6197.2021-9-2.314-335
  8. Карский Е. Ф. Труды по белорусскому и другим славянским языкам. Москва, 1962. с. 443;
  9. Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. І. СПб., 1846. № 38, 39, 73.
  10. Литовская метрика. Ч. 3, т. 1. — Юрьев, 1914. стб. 425.
  11. Беларускі архіў. Т. 3. — Менск, 1930. № 94. С. 143.
  12. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. / укл. А. Ф. Коршунаў. Мінск, 1959. с. 330.
  13. Akta unji Polski z Litwą 1385—1791. Kraków, 1932. № 149. s. 355—356.
  14. Volumina Legum. T. 5. — Petersburg, 1860. P. 420—421.
  15. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. т. 2. Мінск: БелЭН, 2006. с. 247.
  16. Чаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Мінск, 1993. С. 48-49.
  17. Зайкоўскі Э., Чаквін І. Літвіны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 382.
  18. Марзалюк 2009, с. 59, 65, 116, 120.
  19. Груша 2013, с. 39.
  20. а б Груша 2015, с. 173.
  21. Груша 2013, с. 38.

Літаратура

Спасылкі

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Літвіны