Перайсці да зместу

Джон Квінсі Адамс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Квінсі Адамс
англ.: John Quincy Adams
Сцяг6-ы Прэзідэнт ЗША
з 4 сакавіка 1825
Сцяг 8-ы Дзяржаўны сакратар ЗША Сцяг

Нараджэнне 11 ліпеня 1767(1767-07-11)[1][2][…]
Смерць 23 лютага 1848(1848-02-23)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца пахавання
Род Адамсы[d]
Імя пры нараджэнні англ.: John Quincy Adams
Бацька Джон Адамс[4][5]
Маці Эбігейл Адамс[5]
Жонка Луіза Адамс[5][6]
Дзеці Джордж Вашынгтон Адамс[d], Джон Адамс[d], Чарльз Фрэнсіс Адамс[d][5] і Луіза Кэтрын Адамс[d][7]
Веравызнанне Унітарыянская царква[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць ЗША
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Квінсі Адамс (англ.: John Quincy Adams; 11 ліпеня 1767 — 26 лютага 1848) — 6-ы прэзідэнт ЗША. Сын Джона Адамса, 2-га прэзідэнта ЗША. Першы пасол ЗША у Расійскай імперыі.

Біяграфія

У 1788 здаў экзамен у Гарвардскі каледж, у 1791 годзе ў якасці адваката пасяліўся ў Бостане, але ўжо ў 1794 годзе выправіўся паслом у Гаагу, а ў 1798 (падчас прэзідэнцтва бацькі) — у Берлін.

Адамс цалкам падзяляў погляды бацькі, за што ў 1801 годзе быў адкліканы Т. Джэферсанам з Берліна. Заняўся зноў адвакатурай, але ў 1802 годзе быў абраны ў члены Масачусецкага сената, у 1803 годзе — у члены Кангрэса.

24 снежня 1814 г Адамс дасягнуў заключэння Генцкага міру, пасля чаго быў паслом у Англіі, а ў 1817 годзе прэзідэнтам Д. Манро прызначаны дзяржаўным сакратаром ЗША і пост гэты займаў на працягу 8 гадоў. Адзін з галоўных аўтараў «дактрыны Манро».

Пасля заканчэння паўнамоцтваў Манро і выбараў, якія не прывялі да перамогі ніводнага кандыдата, Адамс, згодна з Канстытуцыяй, быў абраны Палатай Прадстаўнікоў на пост прэзідэнта Злучаных Штатаў (хоць атрымаў менш галасоў чым Эндру Джэксан). Гэта быў адзіны выпадак у гісторыі ЗША, калі будучага прэзідэнта вызначыў Кангрэс.

  1. а б Lundy D. R. John Quincy Adams // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б John Quincy Adams // Brockhaus Enzyklopädie
  3. https://web.archive.org/web/20210706181211/https://history.house.gov/Blog/2019/February/2-26_JQA_lasthours/ Праверана 13 снежня 2021.
  4. Адамсъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 1. — С. 172.
  5. а б в г Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Lundy D. R. The Peerage