Перайсці да зместу

Ала Васільеўна Ралькевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:19, 18 кастрычніка 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Ала Васільеўна Ралькевіч
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
2000 — 2004
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
2004 — 2008

Нараджэнне 24 чэрвеня 1950(1950-06-24) (74 гады)
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Ала Васільеўна Ралькевіч (нар. 24 чэрвеня 1950, в. Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік. Член праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, настаўнік англійскай і французскай моў. Працавала настаўнікам англійскай мовы, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, дырэктарам Пухавіцкай сярэдняй школы, дырэктарам Мар’інагорскай дзяржаўнай гімназіі.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1].

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам «Выдатнік адукацыі БССР».[2].

Зноскі