Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Lampropeltis californiae(лац.) — неядавітая змяя сямейства вужовых (Colubridae).
Апісанне
Агульная даўжыня дасягае 1, 5 м. Галава крыху выцягнутая і сціснутая з бакоў. Тулава масіўнае. Тыпавая афарбоўка (варыяцыі «звычайная» і «пустынная») складаецца з чорных і белых колцавых палос, размешчаных па чарзе. Яны таксама заходзяць на жывот. У варыяцыі «звычайная» поласы вузкія, у «пустыннай» — шырокія. На спіне светлыя поласы вузейшыя, але пашыраюцца на баках. Галава цёмная, з белай плямай паміж вачэй. Ніжняя частка галавы і кончык морды бялейшы, чым верхняя. Існуюць таксама іншыя каляровыя варыяцыі гэтай змеі: альбіносы, жоўтыя, кававыя, чорна-жоўтыя, ніціды, альбіносы з папярочнай чорнай паласой.
Любіць паўпустыні, рэдкалессі, хмызняковыя зараснікі па далінах рэк. Актыўная ноччу. Сілкуецца яшчаркамі, грызунамі і змеямі.
Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае да 20 яек.
Літаратура
Crother, B. I. 2000. Scientific and standard English names of amphibians and reptiles of North America north of Mexico, with comments regarding confidence in our understanding. Herpetogical Circular, No. 29: 1-82
Pyron, R. Alexander; Frank T. Burbrink 2009. Systematics of the Common Kingsnake (Lampropeltis getula; Serpentes: Colubridae) and the burden of heritage in taxonomy. Zootaxa 2241: 22-32