Валянцін Цімафеевіч Мыслівец
Валянцін Мыслівец | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 мая 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1993 (56 гадоў) |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Валянцін Цімафеевіч Мыслівец (9 мая 1937, Хазянінкі, Пухавіцкі раён — 25 чэрвеня 1993) — беларускі пісьменнік[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў тэхнічнае вучылішча ў Мінску (1956) па спецыяльнасці майстар-будаўнік. Служыў у марскіх пагранічных часцях (1956—1957 гг.). Працаваў мантажнікам у Мінскім будаўніча-мантажным упраўленні радыёфікацыі (1958), мадэльшчыкам на заводзе аўтаматычных ліній (1959—1964). З 1965 г. — літсупрацоўнік рэдакцыі «Чырвоная змена». Скончыў БДУ (1967). Член СП СССР (з 1967). Працаваў у газеце на Беларускім радыё (1967—1976) і тэлебачанні (1976—1980), з 1981 года ў часопісе «Полымя». З 1983 года літкансультант «Сельскай газеты», у 1987—1988 — начальнік аддзела Беларускага фонду культуры.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1962 г. Пісаў пра рабочых, ваенныя гады[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар некалькіх зборнікаў прозы і дакументальнай аповесці пра 16 дукорскіх партызанаў[1].
- нарысы «Калі табе камсамолец імя» (1966)
- зборнік прозы «Дубы не молчат» (1967)
- аповесць «Посланец Балтики» (1969)
- зборнік прозы «Мои заводчане» (1969)
- зборнік прозы «Горячая сталь» (1971)
- зборнік прозы «Рабочие люди» (1973)
- зборнік прозы «Крылатый конвейер» (1975)
- зборнік прозы «Портреты знакомых» (1976)
- раман «Мужанцы» (1982)
- зборнік прозы «Каханне на золаку» (1986)
- дакументальная аповесць «Выгнанне грэшнікаў» (1990).
Зрабіў літаратурны запіс кніг М. Куско «С именем Ленина в сердце» (1967), І. Макарэвіча «Гаспадар на зямлі» (1989).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Выпускнікі БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Беларусі
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Беларускамоўныя пісьменнікі