Іван Пятровіч Макаловіч
Іван Пятровіч Макаловіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 верасня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 2017 (77 гадоў) |
Грамадзянства | СССР Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Жанр | проза |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Іва́н Пятро́віч Макало́віч (20 верасня 1940, Дубаўка, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць — 29 лістапада 2017) — беларускі журналіст, літаратар, гісторык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся у вёсцы Дубаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1966). Кандыдат гістарычных навук. Тэма дысертацыі: «Друк Беларусі ў барацьбе за паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці (1971—1980 гг.)». Слухач Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС (1973—1975).
З ліпеня 1959 гады працаваў у калгасе імя Фрунзэ Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1959—1962). У 1966—1973 гг. працаваў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзела прамысловасці, будаўніцтва і транспарту абласной газеты «Мінская праўда».
У 1975 годзе пачаў працаваць у газеце «Звязда» загадчыкам аддзелаў будаўніцтва, навукі і навучальных устаноў, прапаганды. З 1981 г. — намеснік, з 1986 рэдактар газеты «Звязда». Быў старшынём Дзяржаўнага камітэта па друку (1989—1990), галоўным рэдактарам творчай студыі «Фота і жыццё» (1990), намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Народная газета» (1990—1995). З 1995 намеснік галоўнага рэдактара газеты «Народная воля».
Член Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі (1986—1990); старшыня Саюза журналістаў Беларусі (1986—1990); сакратар Саюза журналістаў СССР (1987—1990); член праўлення Беларускага камітэта міру (з 1987), намеснік старшыні таварыства «Беларусь — Польшча» (з 1987), адзін з заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995—1999)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1987); медалём «За доблесную працу»; у адзнаку 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна (1970); срэбным медалём ВДНГ (1983); залатым ганаровым знакам агенцтва «Інтэрпрэс» (Польшча).
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Людміла Андрэеўна Макаловіч, сыны Уладзімір, Ігар.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шматлікія публікацыі ў газетах і часопісах, 10 кніг, у тым ліку:
- О, как нам далеко ещё до Беларуси! / Іван Пятровіч Макаловіч. — Беларусь, 1994 г.
- Версія капітана Барташа: Аповесці — Мн.: Маст. Літ-ра, 1989 г. — 192 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кто есть кто в Беларуси. Москва: Книжный дом «Университет», 1999. Укладальнік: калектыў Навукова-біяграфічнага цэнтру «Асоба і грамадства»
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
- Памерлі 29 лістапада
- Памерлі ў 2017 годзе
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Супрацоўнікі газеты «Мінская праўда»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Члены ЦК КПБ
- Члены Беларускага саюза журналістаў
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты СССР
- Журналісты XX стагоддзя
- Журналісты Беларусі
- Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»
- Кандыдаты гістарычных навук