Кузьма Нікадзімавіч Бабкоў
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Кузьма Нікадзімавіч Бабкоў | |
---|---|
Род дзейнасці | ваенны |
Дата нараджэння | 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 1982 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Кузьма Нікадзімавіч Бабкоў (12 кастрычніка 1910, в. Скакаўшчына Горацкага павета — 7 чэрвеня 1982 года, п. Клёнаўка Амвросіеўскага раёна) — дырэктар саўгаса «Ціміразеўскі» Данецкай вобласці, Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Скакаўшчына ў сялянскай сям’і. Гэта вёска ў 1978 годзе рашэннем Горацкага райвыканкама скасавана. Пасля заканчэння сямігодкі ў в. Леніна Горацкага раёна паехаў у г. Макееўку, дзе старэйшы брат працаваў геадэзістам. Там паступіў у Макееўскі сельскагаспадарчы тэхнікум (цяпер гэта Аграрны тэхнікум пры Данецкай аграрнай акадэміі), які з адзнакай скончыў і атрымаў спецыяльнасць «аграном збожжавай гаспадаркі». Пачаў працаваць аграномам у саўгасе «Металіст» Амвросіеўскага раёна Сталінскай (зараз Данецкай) вобласці, а затым — галоўным аграномам гэтага саўгаса.
Удзел у Вялікай Айчыннай вайне
[правіць | правіць зыходнік]28 жніўня 1941 года быў прызваны на фронт. Як камадзір танкавага ўзвода 103-й (87-й) танкавай брыгады 2-й танкавай арміі, ваяваў на Цэнтральным фронце. Быў цяжка паранены 11 жніўня 1943 года пад вёскай Дудзінка Арлоўскай вобласці. Пасля шпіталя ён зноў на фронце. У 1944 годзе — старшы лейтэнант, камандзір узвода 1-га танкавага батальёна 30-й гвардзейскай асобнай танкавай брыгады. Вызначыўся падчас Выбаргскай наступальнай аперацыі на Ленінградскім фронце і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
На сайце «Памяць народа» апублікаваны ўзнагародны ліст, з якога бачна, што ў час бою каля населенага пункта Парлампі ўзвод пад яго камандай захапіў тры танкі праціўніка, і пры руху далей камандзір выходзіў з танка, «…ішоў наперадзе пад моцным агнём праціўніка, паказваючы правільныя шляхі і напрамкі»[1].
Разам са сваёй дывізіяй удзельнічаў у вызваленні Польшчы, дайшоў да Германіі, дзе ўдзельнічаў у вызваленні партовага горада Ростак, у якім і сустрэў Перамогу.
Праца ў пасляваенны час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля перамогі вярнуўся ў родны саўгас «Металіст» Амвросіеўскага раёна і неўзабаве, па накіраванні трэста, быў пераведзены ў свінасаўгас № 2 (пазней саўгас «Ціміразеўскі»), дзе быў прызначаны дырэктарам.
Ветэраны саўгаса ўспаміналі, што К. Н. Бабкоў быў чалавек-наватар. Менавіта па яго ініцыятыве вясной 1947 года, каб у агратэхнічныя тэрміны справіцца з пасевам ранніх збожжавых, была арганізавана сяўба ў начны час, для чаго на пасяўных агрэгатах усталявалі дадатковае асвятленне магутнымі пражэктарамі і пераноснымі электралямпамі, якія працавалі за кошт электрагенератараў, устаноўленых у кабінах трактароў. А ў свінагадоўлі сталі ўжываць тэхналогію сухога кармлення. Па яе прымяненню гаспадарка была другой ва Украіне пасля свінагадоўчага саўгаса «Чырвонаармеец» Палтаўскай вобласці.
У 1958 годзе дырэктар прапанаваў выпрабаваць арашэнне прымітыўным спосабам — пусціць ваду па барознах пасеваў, і гэта дало добрыя вынікі ў атрыманні высокага ўраджаю. Тады гэта называлі «малым арашэннем». Аб сваім вопыце К. Н. Бабкоў у 1960 годзе дакладваў на пленуме ЦК КП Украіны. У выніку саўгасу была аказана дапамога ў будаўніцтве арашальнай сістэмы. У 1963 годзе ён абагульніў вопыт кіравання гаспадаркай у брашуры «От рубежа к рубежу», якая была выдадзена ў Данецку.
Клапаціўся К. Н. Бабкоў і аб сацыяльнай сферы. Менавіта пры ім былі пабудаваны ў пасёлку Клёнаўка будынкі школы, Дома культуры, дзіцячага садка, гандлёвага цэнтра, шмат вытворчых аб’ектаў. У 1968 годзе саўгас «Ціміразеўскі» ўдзельнічаў ва Усесаюзным конкурсе на лепшы саўгасны пасёлак цэнтральнай сядзібы па планіроўцы, азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторыі і быў удастоены дыплома другой ступені.
У 1966 годзе па выніках шматгадовай працы Кузьму Нікадзімавічу Бабкову было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Да 1973 года К. Н. Бабкоў заставаўся нязменным кіраўніком саўгаса, а затым працягнуў працаваць у саўгасе аграномам, быў адказным спецыялістам па засцярозе глеб ад эрозіі і барацьбе з ёй. У гэты час саўгас стаў элітнай семянной гаспадаркай. Памёр 7 чэрвеня 1982 года.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- От рубежа к рубежу. — Донецк, 1963.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Залатая Зорка Героя Сацыялістычнай працы
- два ордэны Леніна (1958; 1966)
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971)
- ордэн Чырвонай Зоркі (1944)
- тры медалі «За працоўную доблесць» (1950; 1959; 1960)
- Ганаровая грамата Вярхоўнага савета Украінскай ССР
- медалі СССР
- медалі УВДНГ
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць. Краязнаўца Уладзімір Ліўшыц адшукаў яшчэ аднаго Героя Сацыялістычнай Працы з Горацкага раёна // газета «Узгорак». 7 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жмаєва, Н. Л., Жмаєв М. М. Історія села і школи
- Кузьма Нікадзімавіч Бабкоў на сайце «Героі краіны»
- Краязнаўца Уладзімір Ліўшыц адшукаў яшчэ аднаго Героя Сацыялістычнай Працы з Горацкага раёна
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім павеце
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Данецкай вобласці
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Дырэктары саўгасаў