Вад-Медані
Выгляд
Вад-Медані
| ||||||
Вад-Медані, Уэд-Медані (араб. ود مدني) — горад у цэнтральнай частцы Судана, на рацэ Блакітны Ніл. Адміністрацыйны цэнтр Цэнтральнага рэгіёна. Каля 200 тыс.жыхароў (1990). Транспартны вузел і гандлёвы цэнтр Гезіры — галоўнага раёна арашальнага земляробства краіны. Бавоўнаачышчальныя, харчасмакавыя прадпрыемствы; аўтарамонтныя майстэрні. Універсітэт Гезіры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).