Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка/Абнаўленьне-2010

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Беларусі
Сьцяг Беларусі

Бел-чырвона-белы сьцяг — гістарычны нацыянальны сьцяг беларусаў.

Дзяржаўны сьцяг Беларусі (з 1918 году). Гэта палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі. Утвараецца зь беларускіх нацыянальных колераў на аснове традыцыйнага нацыянальнага гербу Пагоні. Гістарычна-культурная каштоўнасьць беларускага народу, зьвязаная зь дзьвюма найважнейшымі падзеямі беларускай гісторыі — абвяшчэньнем незалежнасьці 25 сакавіка 1918 году і яе аднаўленьнем 25 жніўня 1991 году.
(артыкул цалкам…)

2015 год
2015 год

«Баранавічы» — асобны радыётэхнічны вузел войскаў Расеі ў Беларусі, які запрацаваў у кастрычніку 2003 году пад Азярэччам на захадзе Клецкага раёну.

Улучаў радар 70М6 «Волга» расейскай сыстэмы папярэджаньня пра ракетны напад , які быў здольны знаходзіць паветраныя мэты на адлегласьці да 4800 км. Пры гэтым, радар выяўляў меншыя мэты з эфэктыўнай плошчай расьсейваньня 0,1 кв.м на адлегласьці да 2000 км. Сэктар адказнасьці РЛС «Волга» складаў 120 градусаў па азымуце. Паводле Пагадненьня 1995 году, урад Расеі атрымаў у карыстаньне радыёвузел на 25 гадоў з магчымасьцю наступнага працягу арэнды пры адсутнасьці пярэчаньня. Радыёлякацыйная станцыя «Волга» дэцымэтровага дыяпазону прызначалася для сачэньня за пускамі балістычных ракетаў з падлодак АПАД на поўначы Атлянтычнага акіяну і ў Нарвэскім моры. Таксама РЛС уваходзіла ў Адзіную рэгіянальную сыстэму супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі. На 2017 год РЛС «Волга» спажывала 50 мэгават электраэнэргіі і складалася з больш як 4000 модуляў. Колькасьць пэрсаналу самой РЛС складала каля 600 расейскіх вайскоўцаў. Яшчэ каля 200 грамадзянаў Беларусі прыцягвалі да абслугоўваньня збудаваньняў, якія забесьпячвалі дзейнасьць вузла «Баранавічы».
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (28 траўня — 27 чэрвеня)

Гэты дзень у гісторыі

USS Nautilus (SSN-571)
USS Nautilus (SSN-571)

3 жніўня:

  • 1492выгнаньне габрэяў з Гішпаніі
  • 1569 — далучэньне Інфлянтаў да Рэчы Паспалітай як супольнага валоданьня Княства і Кароны
  • 1914Першая сусьветная вайна: Нямеччына абвясьціла вайну Францыі
  • 1940Летуву прынялі ў склад СССР
  • 1946 — заснаваньне Нацыянальнае баскетбольнае асацыяцыі ЗША
  • 1958 — амэрыканская субмарына «Наўтылюс» (на выяве) прайшла пад Паўночным полюсам
  • Тэматычны тыдзень

    Пачаўся тыдзень, прысьвечаны астраноміі. Прыміце ўдзел!

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.