Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка/Праект

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Сьцяг Беларусі
Сьцяг Беларусі

Бел-чырвона-белы сьцяг — гістарычны нацыянальны сьцяг беларусаў.

Дзяржаўны сьцяг Беларусі (з 1918 году). Гэта палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі. Утвараецца зь беларускіх нацыянальных колераў на аснове традыцыйнага нацыянальнага гербу Пагоні. Гістарычна-культурная каштоўнасьць беларускага народу, зьвязаная зь дзьвюма найважнейшымі падзеямі беларускай гісторыі — абвяшчэньнем незалежнасьці 25 сакавіка 1918 году і яе аднаўленьнем 25 жніўня 1991 году.
(артыкул цалкам…)

2015 год
2015 год

«Баранавічы» — асобны радыётэхнічны вузел войскаў Расеі ў Беларусі, які запрацаваў у кастрычніку 2003 году пад Азярэччам на захадзе Клецкага раёну.

Улучаў радар 70М6 «Волга» расейскай сыстэмы папярэджаньня пра ракетны напад , які быў здольны знаходзіць паветраныя мэты на адлегласьці да 4800 км. Пры гэтым, радар выяўляў меншыя мэты з эфэктыўнай плошчай расьсейваньня 0,1 кв.м на адлегласьці да 2000 км. Сэктар адказнасьці РЛС «Волга» складаў 120 градусаў па азымуце. Паводле Пагадненьня 1995 году, урад Расеі атрымаў у карыстаньне радыёвузел на 25 гадоў з магчымасьцю наступнага працягу арэнды пры адсутнасьці пярэчаньня. Радыёлякацыйная станцыя «Волга» дэцымэтровага дыяпазону прызначалася для сачэньня за пускамі балістычных ракетаў з падлодак АПАД на поўначы Атлянтычнага акіяну і ў Нарвэскім моры. Таксама РЛС уваходзіла ў Адзіную рэгіянальную сыстэму супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі. На 2017 год РЛС «Волга» спажывала 50 мэгават электраэнэргіі і складалася з больш як 4000 модуляў. Колькасьць пэрсаналу самой РЛС складала каля 600 расейскіх вайскоўцаў. Яшчэ каля 200 грамадзянаў Беларусі прыцягвалі да абслугоўваньня збудаваньняў, якія забесьпячвалі дзейнасьць вузла «Баранавічы».
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі



Гэты дзень у гісторыі

Ніл Армстранг
Ніл Армстранг

5 жніўня: Харватыя сьвяткуе Дзень перамогі

  • 1262 — войскі Міндоўга і Шварна нанесьлі паразу мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі
  • 1506Бітва пад Клецкам, падчас якой Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана
  • 1772 — адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расеяй
  • 1858Сайрус Ўэст Філд і іншыя пасьпяхова праклалі першы трансатлянтычны тэлеграфны кабэль пасьля некалькіх беспасьпяховых спробаў. Пазьней Вікторыя даслала тэлеграму зь віншаваньнямі прэзыдэнту ЗША Джэймзу Б’юкэнэну
  • 1930 — нарадзіўся Ніл Армстранг (на выяве), амэрыканскі астранаўт, які першым ступіў на Месяц
  • 1940 — фармальным далучэньнем да СССР завершаная анэксія Латвіі
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (28 траўня — 27 чэрвеня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.