Перайсьці да зьместу

Жанна Некрашэвіч-Кароткая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жанна Некрашэвіч-Кароткая
Дата нараджэньня 14 красавіка 1972(1972-04-14) (52 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, мовазнаўка, літаратар, гісторык літаратуры, гісторык культуры
Навуковая сфэра мовазнаўства[1] і літаратуразнаўства[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (2013)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Некрашэвіч.

Жа́нна Вацлаваўна Некрашэ́віч-Каро́ткая (нар. 14 красавіка 1972, Менск) — беларуская лінгвістка.

Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Працавала старэйшай выкладніцай катэдры гісторыі беларускай літаратуры БДУ (19952001), загадніцай катэдры клясычнай і славянскай філялёгіі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту і дацэнткай катэдры раманскай і клясычнай філялёгіі (20012004). З 2005 — у БДУ. Кандыдатка філялягічных навук (1999). Доктар навук (2013)[2], прафэсар (2014), Унівэрсытэт імя Адама Міцкевіча ў Познані[3][4].

Дасьледуе творы старажытнай беларускай літаратуры, пераважна помнікі лацінскай паэзіі эпохі Рэнэсансу і раньняга Барока. Перакладае з лацінскай, польскай, царкоўнаславянскай і старабеларускай моваў. Аўтарка часопіса «Наша Вера»[5].

Мае больш за 140[6] публікацыяў па гісторыі беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стст., у тым ліку — 41[7] публікацыя па гісторыі лацінамоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага ХVІ—ХVІІ стст. Аўтарка кнігі «Нясвіжская Мельпамена: Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл» (2002), укладальніца кнігі «Ян Вісліцкі. Пруская вайна» (2005), суаўтарка акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў» (т. 1, 2006).

Пераклады на беларускую мову

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Ян Вісліцкі. Пруская вайна: пераклад з лацінскай мовы й камэнты Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Маладосць : часопіс. — 1997. — № 12 (538). — С. 93—130.
  • Ян Вісліцкі. Пруская вайна (урывак) / пераклад з лацінскай мовы й камэнты Жанны Некрашэвіч-Кароткай, рэдпадрыхтоўка У. Г. Кароткага // Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI – першая палова XVIII ст. : для выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. — Менск: Беларуская навука, 2003. — С. 339—347. — ISBN 985-08-0571-4.
  • Ян Вісліцкі. Пруская вайна. / пераклад з лацінскай мовы й камэнты Жанны Некрашэвіч-Кароткай // пад рэдакцыяй Г. Тварановіч Старабеларуская літаратура XI—XVIII стагоддзяў : хрэстаматыя. — Беласток: Wyd-wo Uniwersytet w Bialymstoku, 2004. — С. 315—356. — ISBN 83-89031-81-7.
  • Вайніслаў Савіч-Заблоцкі. Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць.  (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 1(891). — С. 122—164. — ISSN 0130-8068.
  • Вайніслаў Савіч-Заблоцкі. Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць.  (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 3(893). — С. 68—111. — ISSN 0130-8068.
  • Вайніслаў Савіч-Заблоцкі. Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць.  (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 4(894). — С. 134—159. — ISSN 0130-8068.
  • Вайніслаў Савіч-Заблоцкі. Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць.  (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 6(896). — С. 155—180. — ISSN 0130-8068.

  1. ^ а б Nekrašèvìč-Karotkaja, Žanna Vaclavaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Некрашэвіч-Кароткая, Жанна Вацлаваўна. Лацінамаўная ліра-эпас у полілінгвістычнай літаратуры Беларусі XVI — першай паловы XVII ст.: традыцыя, гісторыка-эстэтыцная эвалюцыя. Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара філалагічных навук. — Менск: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2012. — 50 с.
  3. ^ Zhanna Nekrashevich-Karotkaja [email protected]. Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. (2024).
  4. ^ Сяргей Марозаў. Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7
  5. ^ Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ. «Наша Вера». Праверана 17 кастрычніка 2010 г.
  6. ^ Жана Некрашэвіч-Кароткая. Часопіс «Прайдзісвет»Праверана 17 кастрычніка 2010 г.
  7. ^ Некрашэвіч-Кароткая Жанна Вацлаваўна. Настаўнік.infoПраверана 17 кастрычніка 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]