Перайсьці да зьместу

Хадкевічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хадкевічы
лац. Chadkievičy
Герб Хадкевічаў
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае

Хадкевічы — шляхецкі род гербу Касьцеша, асобныя выхадцы карысталіся гербам Грыф зь мечам; у XVI стагодзьдзі ўвайшоў у лік магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.

Валодалі маёнткамі на тэрыторыя сучаснай Беларусі ў Гарадзенскім павеце (Бераставіца, Рось), Наваградзкім павеце (Мыш), Аршанскім павеце (Шклоў, Быхаў); на тэрыторыі сучаснай Польшчы на Падляшшы (Заблудаў, Супрасьля, Дайліды(pl)).

Зьбіралі бібліятэкі, архівы[1].

«Сем герояў Хадкевічаў», 1642 г.

Першы вядомы з роду — баярын Ходар (Ходзька), які ў 1434 годзе разам зь іншымі падпісаў акт уніі Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім.

Існавала тры галіны роду: Бераставіцкая, Быхаўская і Супрасьлеўская. У 1555 годзе сярэдняя галіна роду атрымала графскі тытул Сьвятой Рымскай імпэрыі, які ў 1568 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст вызнаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Ян Геранімавіч і ягоны сын Ян Караль, «графы на Быхаве, Шклове і Мышы», былі гетманамі ВКЛ і адміністратарамі Інфлянтаў, таму ўжывалі ў сваіх гербах інфлянцкага грыфа. Бераставіцкая лінія згасла ў 1578 годзе, па згасаньні сярэдняй галіны (Быхаўскай) ў 1626 годзе тытул перайшоў да малодшай галіны, выхадцы зь якой перасяліліся ў Супрасьлю і Млынаў (Валынь).

У другой палове XVI стагодзьдзя перайшлі з праваслаўя ў кальвінізм, а потым у каталіцтва.

У Радзівіліядзе Яна Радвана Хадкевічы (разам з Радзівіламі і Глябовічамі) упамінаюцца як ліцьвіны: «…мужныя браты з роду Хадкевічаў, <…> абодва — надзея ліцьвінаў» (лац. …Chodchevicio de sanguine creti Magnanimi fratres, <…> spes geminae Litavum)[2].

Найбольш вядомыя з роду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іканаграфія роду Хадкевічаў у наш час захоўваецца ў зборах Аўстрыі, Беларусі, Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны.

  1. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 709.
  2. ^ Короткий В. «Литва», «Русь», «литвин», «русин» в памятниках литературы Великого Княжества Литовского XVI—XVII веков // Bibliotheca archivi lithuanici. — № 7. — Vilnius: Lietuvių kalbos institutas, 2009. C. 187—196.