Абдул аль-Салам аль-Хілаль
Абдул аль-Салам аль-Хілаль | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 студзеня 1968 (56 гадоў) |
Месца нараджэння |
Абдул аль-Салам аль-Хілаль (нар. 30 студзеня 1968 альбо 21 чэрвеня 1971[1][2][3]) — грамадзянін Емена, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці ўтрымліваўся ў турме Гуантанама[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Абдул аль-Салам аль-Хілаль нарадзіўся ў горадзе Сана.
19 верасня 2002 года падчас камандзіроўкі ў Каіры схоплены спецслужбамі[5]. Паводле Human Rights Watch, наступныя васемнаццаць месяцаў яго лёс быў невядомы, але як высветлілася потым, аль-Хілаль утрымліваецца ў амерыканскай турме Гуантанама[6], куды прыбыў 20 верасня 2004 года[7]. У рассакрэчаных гутарках са сваім адвакатам вязень распавёў, што перад тым яго два месяцы ўтрымлівалі ў Баку (Азербайджан) і 16 месяцаў на сакрэтных базах у Афганістане, у тым ліку ў Солт-Піт[8]. У зняволенні аль-Хілаль удзельнічаў у галадоўцы, якая прывяла да пагаршэння яго здароўя[9].
Як заявілі амерыканскія вайскоўцы, мужчына верагодна складаўся ў Аль-Каідзе[10].
8 чэрвеня 2021 года затрыманаму была ўхвалена перадача з Гуантанама ў іншыю краіну[11].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Аль-Хілаль меў чатырох дзяцей.
У 2008 годзе адміністрацыя Гуантанама пачала дазваляць паслухмяным палонным штогадовы тэлефонны званок дадому. Аль-Хілаль скарыстаўся такой магчымасцю і патэлефанаваў двум сваім сынам. Як пісала выданне The Yemen Post, праз два дні яны нечакана памерлі. Еменскія газеты потым паведамілі, што яны загінулі ў сваім доме, гуляючы з ручной гранаты[12][13][14].
Зноскі
- ↑ Recommendation for Continued Detention Under DoD Control (CD) for Guantanamo Detainee, ISN US9YM-001463DP (S) (24 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 June 2022.
- ↑ Guantanamo Detainee (1 снежня 2015).
- ↑ Guantanamo Detainee (30 верасня 2016).
- ↑ OARDEC. List of Individuals Detained by the Department of Defense at Guantanamo Bay, Cuba from January 2002 through May 15, 2006 . United States Department of Defense (15 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 30 September 2007. Праверана 29 верасня 2007.
- ↑ Al-Hila: Another 'ghost prisoner' rendered(недаступная спасылка), Al Jazeera
- ↑ Cairo to Kabul to Guantanamo Архівавана 10 лістапада 2008 года., Human Rights Watch
- ↑ JTF-GTMO (2006-03-16). "Heights, weights, and in-processing dates". Department of Defense. Архівавана з арыгінала 2009-01-31. Праверана 2008-12-25. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2010. Праверана 7 лістапада 2023.
- ↑ U.S. Operated Secret 'Dark Prison' in Kabul, Reuters, December 19, 2005
- ↑
"Yemeni prisoners in Guantanamo refuse to be sent to any other country". Saba News. 2009-04-01. Архівавана з арыгінала 2009-04-03. Праверана 2009-04-01.
A number of Yemenis in Guantanamo are still under hunger strike, among of them Abdul-Salam al-Hila whose health has deteriorated.
mirror - ↑ The Current Detainee Population of Guantánamo: An Empirical Study . The Brookings Institution (16 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2017. Праверана 16 лютага 2010.
- ↑ Unclassified final determination
- ↑ "Hand grenade kills sons of Guantanamo detainee". Sawha Net. 2009-04-23. Архівавана з арыгінала 2009-04-23.(недаступная спасылка)
- ↑ "Two children of Yemeni detainee in Gitmo killed in house blast". News Yemen. 2009-04-23. Архівавана з арыгінала 2009-12-10.
- ↑ "Yemeni Gitmo Inmate's Sons Die as House Bomb Goes off". Yemen Post. 2009-04-23. Архівавана з арыгінала 2009-04-25.