Анатоль Мікалаевіч Ахрамчук
Анатоль Мікалаевіч Ахрамчук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Андрэй Моўчан | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Андрэй Моўчан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 студзеня 1949 |
||||||
Смерць | 27 кастрычніка 2008 (59 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук (1986) |
Анатоль Мікалаевіч Ахрамчук (11 студзеня 1949, Селішчы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 27 кастрычніка 2008) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 студзеня 1949 года ў вёсцы Селішчы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1968 годзе скончыў Талінскае мараходнае вучылішча ММФ СССР. У 1982 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. У 1986 годзе скончыў аспірантуру пры БДІНГ. У 1986 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата эканамічных навук.
1968—1976 гг. — памочнік капітана (штурман) на суднах гандлёвага флоту Паўночнага марскога параходства, г. Архангельск. У 1976—1992 гг. — праца на вядучых пасадах навукова-даследчых інстытутаў г. Мінска. У 1992—1996 гг. — першы намеснік міністра па антыманапольнай палітыцы Рэспублікі Беларусь. У 1996—1999 гг. — намеснік міністра прадпрымальніцтва і інвестыцый Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ганаровай граматай Савета Міністраў РБ. У 1997 годзе прысвоены першы клас служачага дзяржапарату. У 1999 годзе прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа. З 1999 па 27.10.2008 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ПАР, па сумяшчальніцтве — у Анголе.
Памёр 27 кастрычніка 2008 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.