Андрэй Мікалаевіч Азараў
Андрэй Мікалаевіч Азараў | |
---|---|
Род дзейнасці | дызайнер |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Сайт | talerka.ru |
Андрэй Мікалаевіч Азараў, таксама вядомы як talerka (нар. 3 чэрвеня 1970, г. п. Астрына, Гродзенская вобл., БССР) — беларускі і расійскі дызайнер[1]. Адзін з першых беларускіх вэб-дызайнераў[2][3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў факультэт мастацкага афармлення Мінскага мастацкага вучылішча (1990), у 1991—1992 гадах вучыўся на аддзяленні «Інтэр’еры і абсталяванне» Беларускай акадэміі мастацтваў[4].
Пачаў кар’еру ў 1994—1996 гадах дызайнерам, а затым арт-дырэктарам інфармацыйнага агенцтва «РІД». У 1996—1999 гадах працаваў дызайнерам у кампаніі «Глабінфарм-С» (G.I.S.) — першым беларускім кантэнт-правайдару[4]. Тады ж, у 1996 годзе, першым у Беларусі заняўся вэб-дызайнам. У 1999—2001 гадах працаваў дызайнерам, а затым арт-дырэктарам у беларуска-амерыканскай кампаніі EPAM Systems. У 2001—2003 гадах займаўся фрыланс вэб-дызайнам, адкрыў уласны праект Matepuana Project. З 2003 года працаваў дызайнерам у крэатыў-бюро DEFA; у 2004—2005 — дызайнерам у студыі Арцемія Лебедзева; у 2005—2006 — арт-дырэктарам дызайн-бюро «Тэлетайп.ru». Таксама ў 2003—2006 гадах супрацоўнічаў з маскоўскімі студыямі вэб-распрацовак і дызайну Promo Interactive, Open! Design, Dot. З 2006 года — фрыланс арт-дырэктар і дызайнер мультымедыя. У 2008 годзе чытаў курс «Інтэрактыўны дызайн» у Нацыянальным інстытуце дызайну[2], працаваў арт-дырэктарам студыі Artics. У 2011—2012 гадах працаваў крэатыўным дырэктарам па інтэрактыўных праектах у маскоўскім офісе Leo Burnett[2]. Член Беларускага саюза дызайнераў.
Жыве ў Мінску і Маскве. Жанаты, двое дзяцей.
Захапляецца кулінарыяй, з 2005 году робіць фатаграфіі, а з 2008 года — відэаролікі для свайго кулінарнага праекта Talerka.ru[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Да 2-га курсу вучылішча ў асноўным пісаў алеем, затым займаўся інсталяцыяй і ў 1996 годзе зрабіў персанальную выставу «12.12.96» — першую і апошнюю[4]. Пасля знаёмства з кампутарам і інтэрнэтам, шмат чаго пераасэнсаваў, з тых часоў, пакуль, не шукаў іншага асяроддзя для творчасці, лічачы іх удалай прыладай для ўвасаблення сваіх ідэй — работы адначасова з гукам, рухам, фактурамі і фатаграфіяй[4].
Мультымедыя-дызайн
[правіць | правіць зыходнік]Першую вэб-дызайнерскую работу — сайт грузаперавозак, зрабіў працуючы ў «Глабінфарм-С», затым быў сайт для Dajnova, першага беларускага карпаратыўнага сайта і вэб-крамы[4]. Як лічыць Азараў, першыя работы жадалі лепшага[4]. Так, дызайн чату «Диван», аднаго з першых месцаў віртуальных зносін у Байнэце, не спадабаўся большасці карыстальнікаў[4]. Першым якасным Азараў лічыць дызайн архіва буйнейшых беларускіх друкаваных выданняў press.net.by[4].
Аўтар каля 100 сайтаў, у тым ліку lexus.is.ru, triart2000.ru, аўтарскага кулінарнага сайта talerka.ru і іншых.
Асноўнае дасягненне А. Азарова — змена ўяўленняў заказчыкаў і дызайнераў пра тое, якімі мусяць быць сайты, ён здолеў стварыць сайты, падобныя хутчэй да інтэрактыўных фільмаў, якімі наведвальнікі могуць кіраваць робячыся датычнымі падзеям на маніторы.
Matepuana Project
[правіць | правіць зыходнік]Праект ствараўся для ўдзелу ў работах студый вэб-дызайну, у якасці спецыяліста па флэш-анімацыі, паліграфічнаму дызайну і чалавека са свежымі ідэямі[4].
У 2005 годзе праект уключаны ў выданне Web Design: Studios (серыя ICONS) выдавецтвы Taschen, як лепшая студыя вэб-дызайну з прасторы колішняга СССР, у ліку 100 лепшых вэб-студый свету[6].
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе Беларускі саюз дызайнераў пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выдаў першы каталог знакаў і лагатыпаў, уключыўшы туды работы 148 вядомых беларускіх графікаў розных пакаленняў, якія прафесійна працуюць у гэтым жанры, сярод іх і працы Андрэя Азарава[7]. Старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі называе Андрэя Азарава ў ліку вядомых беларускіх вэб-дызайнераў[1].
З 1991 года ўдзельнічае ў нацыянальных беларускіх і міжнародных мастацкіх выставах, з 2001 года — у маскоўскіх, украінскіх і міжнародных фестывалях рэкламы.
- 2-е месца і прыз глядацкіх сімпатый у намінацыі «Вэб-дызайн, нерэалізаваныя праекты» на Міжнародным фестывалі рэкламы «Залаты воўк»;
- пераможац ў намінацыі «Грамадскія праекты» катэгорыя «Мастацтва» на Усерасійскім інтэрнэт-конкурсе «Залаты сайт»;
- фіналіст Фестывалю кампутарнага мастацтва «АРТФЛЕШ-2003»;
- фіналіст 13-га Міжнароднага маскоўскага фестывалю рэкламы;
- фіналіст DIA (Design Innovation Awards) — Прэміі інавацыі дызайну;
- фіналіст 5-га Кіеўскага міжнароднага фестывалю рэкламы;
- пераможац ў намінацыі «Карпаратыўны сайт» на 16-м Міжнародным маскоўскім фестывалі рэкламы.
Talerka.ru
[правіць | правіць зыходнік]Некамерцыйны праект, які праз відэаролікі падае гледачу традыцыйныя рэцэпты розных краін свету[5]. Значна, каля 10 % агульнага ліку рэцэптаў, у праекце прадстаўлена беларуская і літоўская кухні, што па задуме Азарава мусіць папулярызаваць кулінарныя традыцыі гэтага гістарычнага рэгіёна[2]. У планах і стварэнне версіі talerka.ru на беларускай мове, калі такая будзе запатрабавана аўдыторыяй[2].
Ідэя праекта з’явілася ў 1994—1995 гадах, але здзейснена была толькі ў 2005—2006[2], калі з’явіліся адпаведныя тэхнічныя магчымасці і дастатковы кулінарны досвед[3]. Відэаролікі з’явіліся на сайце talerka.ru у 2008 годзе — першыя былі занадта доўгія, па 7 хвілін, цяпер усе ролікі 1-2-хвілінныя[3].
Да кастрычніка 2010 года на talerka.ru было 300 відэарэцэптаў[5], да студзеня 2012 года — больш 500 [2].
Наведвальнасць talerka.ru, у кастрычніку 2010 года — каля 2,5 тысяч штодзень[5], у студзені 2012 года — каля 3 тысяч штодзень[2].
Праект talerka.ru быў пераможцам у намінацыі «карпаратыўныя сайты» на 11-м фестывалі рэкламы «Ідэя!» і лаўрэатам 8-га Кіеўскага фестывалю рэкламы ў інтэрактыўным конкурсе, атрымаўшы 3-е месца ў намінацыі «Некамерцыйныя праекты: забаўляльныя, культурныя, гуманітарныя, экалагічныя».[2]
Калегі па кулінарным Рунэце ставяцца да Азарава неадназначна, што агулам тлумачыцца творчай рэўнасцю[5].
Talerka App
[правіць | правіць зыходнік]Talerka App — першае расійская кулінарная відэапрылада для iPhone і iPad[3] — выпушчана 4 студзеня 2012 года[8]. Загрузіць прыладу разам са 100 рэцэптамі ў HD-відэа можна бясплатна, астатнія 400 рэцэптаў і штомесячнае абнаўленне можна купіць за 7,99 $[2]. У прыладзе ёсць таймер, які працуе, нават калі прылада выключана[2]. Прадугледжаны магчымасці захоўваць рэцэпты ва ўласную папку «выбранае», адным клікам ствараць спіс пакупак, адпраўляць яго на электронную пошту ці як SMS, дзяліцца рэцэптамі ў Twitter і Facebook, ёсць пошук[2].
У верасні 2012 года Talerka App трапіла ў Top-50 амерыканскага Apple App Store у катэгорыі Food&Drink, раней ніводная расійская прылада не паднімалася ў гэтай катэгорыі так высока[8]. Апроч таго, Talerka App на працягу кастрычніка-верасня 2012 года ўваходзіла ў дзесятку самых папулярных кулінарных прылад «App Store Расія», канкуруючы з прыладамі Юліі Высоцкай і Джэймі Олівера[8].
Да кастрычніка 2012 года Talerka App на свае тэлефоны і планшэты ўсталявала больш 18 тысяч карыстальнікаў[8].
Да кастрычніка 2012 года ў Talerka App было больш за 520 відэарэцэптаў, палова іх з перакладам на англійскую мову[8].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Web Design: Studios / Edit. J. Wiedemann. — [Cologne]: Taschen, 2005. — 192 p. — ISBN 3-8228-4041-6.
- Белы А. Андрэй Азараў: «Загрузіце літвінскую кухню з App Store!» // Будзьма беларусамі! : [электронны рэсурс]. — Мінск: http://budzma.by/, 2012.
- Бизяева А. Андрей Азаров: «Не обязательно быть знаменитым» // Человек&Internet : газета. — Минск: 2002.
- Ёсць ідэя! // 34MAG.NET : [электронны рэсурс]. — Мінск: http://34mag.net, 2012. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2014.
- Ждакаев И. Борьба кулинарных аўтаритетов // Коммерсантъ Деньги : журнал. — 2010. — № 40 (797). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2010.
- Знак-логотип : Граф. дизайн: Каталог / Авт.-сост. Д. Сурский. — Минск: ОО «Бел. союз дизайнеров», 2000. — 132 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6534-02-X.
- Кулинарное приложение из России попало в «Топ-50» американского Apple App Store // AIF.RU: Кухня : [электронный ресурс]. — Москва: http://www.aif.ru/, 2012.
- Фрылансеры ў прамысловым маштабе // Культура : газета. — 2009. — № 39 (907). — С. 6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.matepuana.com/ Архівавана 6 студзеня 2014. — студыя Андрэя Азарава — дызайн, арт-дырэкцыя і рэжысура сайтаў
- http://www.talerka.ru/ — Видэа рэцэпты — Talerka.ru
- Время обедать! — Белорусские драники с домашней сметаной . Первый канал — 1tv.ru. Праверана 1 лютага 2014.