Брацкая магіла (Дукора, 1941—1944)
Выгляд
Славутасць | |
Брацкая магіла | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Дукора |
Будаўніцтва | 1941—1944 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000514 |
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У брацкай магіле пахавана 67 войнаў, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні раёна, і 1 партызан, які загінуў у 1941 годзе. Сярод пахаваных воіны 1-га гвардзейскага танкавага Донскага корпуса 65 войска 1-га Беларускага фронту.
Помнік
[правіць | правіць зыходнік]У 1955 годзе ўсталяваны абеліск з бетона вышынёй 4 м, падставай 1×1 м. Вяршыня абеліска каранавана пяціканцовай зоркай на металічным стрыжні. На асабовай частцы абеліска прымацавана мемарыяльная табліца з тэкстам:
«Здесь похоронены воины, погибшие в боях с немецко-фашистскими захватчиками в период Великой Отечественной войны 1941—1945 г.г.»
Ніжэй занесены прозвішчы загінулых: 1 партызана і 15 ваяроў, імёны іншых не ўсталяваны. На пастаменце ўмацавана другая дошка з наступным надпісам:
«Вечная слава воинам, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 г.г.».
Магіла абнесена металічнай агароджай 5×10 м.[1].
Зноскі
- ↑ ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНЫЕ ЦЕННОСТИ ПУХОВИЧСКОГО РАЙОНА Архівавана 20 ліпеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9