Грэйтэр-Садберы, да 2001 года — Садберы[2] — горад у Канадзе, у правінцыі Антарыа. 157 857 жыхароў (2006). Чыгуначная станцыя.
Узнікненне Садберы звязана з пачаткам асваення найбуйнейшага медна-нікелевага радовішча Садберы і збудаваннем Трансканадскай чыгункі. Сучасную назву горад атрымаў у 2001 годзе пры далучэнні да яго шасці суседніх муніцыпалітэтаў.