Дзімітрый (Драздоў)
Архіепіскап Дзімітрый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы | ||||||
Папярэднік | Кафедра заснавана; Апанас (Мартас) | ||||||
|
|||||||
Царква | Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы | ||||||
Папярэднік | Піцірым (Свірыдаў) | ||||||
Пераемнік | Глеб (Савін) | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | архіепіскап | ||||||
Месца працы | |||||||
Імя пры нараджэнні | Мікалай Рыгоравіч Драздоў | ||||||
Нараджэнне |
22 студзеня 1953 (71 год) |
||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 29 красавіка 1978 | ||||||
Прыняцце манаства | 30 сакавіка 1978 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 23 ліпеня 1989 | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзімітрый, свецкае імя Мікалай Рыгоравіч Драздоў (нар. 22 студзеня 1953, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі (Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і служачых.
У 1968—1972 гадах вучыўся ў Бабруйскім лесатэхнічным тэхнікуме; затым працаваў у Івацэвіцкім дрэваапрацоўчым аб’яднанні.
У 1972—1974 гадах служыў ва Узброеных сілах СССР.
У 1978 годзе скончыў Маскоўскую Духоўную семінарыю; ў 1982 годзе — Маскоўскую Духоўную акадэмію.
З 1977 года быў іпадыяканам Патрыярха Пімена; быў у ліку браціі Троіца-Сергіевай лаўры.
30 сакавіка 1978 года пастрыжаны ў манаства.
29 красавіка 1978 года пасвечаны ў іерадыяканы; 15 красавіка 1984 года — у іераманахі.
У 1984—1989 гады — гасцінічны ў Троіца-Сергіевай лаўры.
У 1986 годзе ўзведзены ў сан ігумена.
7 ліпеня 1992 года пераведзены на новаўтвораную Віцебскую і Аршанскую кафедру.
18 лютага 1999 года ўзведзены ў сан архіепіскапа.
Рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 30 снежня 2008 года прызначаны старшынёй новаўтворанага Аддзела Беларускай Царквы па ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў і Дэпартаментам выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў.
Указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ад 10 кастрычніка 2013 года прызначаны настаяцелем прадстаўніцтва Беларускага экзархата ў Маскве.
30 мая 2011 года, у сувязі з пераўтварэннем Віцебскага духоўнага вучылішча ў семінарыю, прызначаны яе рэктарам.
Рашэннем Сінода БПЦ ад 26 чэрвеня 2014 года (журнал № 36) вызвалены ад пасады Сінадальнага аддзела Беларускага экзархата па турэмным служэнні.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1998 год — ордэн св. блгв. кн. Данііла Маскоўскага III ст.;
- 2003 год — ордэн звг. Сергія Раданежскага II ст.;
- 2013 год — ордэн св. блгв. кн. Данііла Маскоўскага II ст.;
- 2018 год ― ордэн звг. Еўфрасінні Полацкай (БПЦ);
- 2023 год — ордэн прп. Серафіма Сароўскага II ст.;
- ордэн св. роўнаап. кн. Уладзіміра III ст.;
- медаль прп. Сергія Раданежскага II ст.
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай акадэміі
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай семінарыі
- Выкладчыкі Віцебскай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 2 ступені
- Асобы
- Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы
- Архіепіскапы Рускай праваслаўнай царквы
- Віцебская і Аршанская епархія
- Епіскапы полацкія
- Рэктары Віцебскай духоўнай семінарыі