Мікола Дварэцкі
Мікола Дварэцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1988 (84 гады) |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, публіцыст, рэлігійны дзеяч |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
Мікола Дварэцкі (6 верасня 1903, мяст. Іказнь[1] Дзісенскага пав. Віленскай губ. (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобл.) — 15 жніўня 1988, Лембарк, Польшча; Псеўданім: Мікола Базылюк) — беларускі рэлігійны дзеяч, паэт, публіцыст.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і Васіля і Мар’яны Дварэцкіх. Быў наймалодшым з дзевяці дзяцей браслаўскага рыбака.[2]
Пасля 1-й сусветнай вайны сям’я Міколы Дварэцкага вярнулася з бежанства ў Беларусь. Вучыўся ў 7-гадовай школе ў Вільні. Пасля заканчэння школы працаваў краўцом, потым рыбаком на Віленскіх і Аўгустоўскіх азёрах. Прымаў удзел у заходнебеларускім грамадска-палітычным, культурным і рэлігійным жыцці. Дзеяч Беларускай хрысціянскай дэмакратыі; 25.11.1928 на з’ездзе БХД быў абраны членам яе ЦК, на пачатку 1930-х адзін з ініцыятараў утварэння праваслаўнай фракцыі БХД. Актыўна супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры. Друкаваўся ў заходне-беларускіх, пераважна хадэцкіх, перыядычных выданнях (з 1921) пад псеўданімам Мікола Базылюк. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1928. У 1920—1930-я друкаваўся ў беларускай прэсе як паэт і празаік. У 1939—1941 настаўнік у Мёрах. У 1942 адпраўлены немцамі на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію. З 2-й пал. 1940-х жыў у Лашцы на польскім Памор’і. Некаторы час працаваў на чыгунцы ў Гданьскай павятовай дарожнай управе ў мясцовасці Штутава. Апошнія гады жыцця правёў у Лембарку непадалёку ад Гданьска.
Зноскі
- ↑ Маракоў…
- ↑ nashaniva.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі; Мінск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3|Ніва (Беласток). 1999. № 36
- Biełaruskaja Krynica (Вільня). 1928. № 54
- Garbiński J., Turonek J. Białoruski ruch chrześcijański XX wieku.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Таямніца Дварэцкага — nashaniva.by
- Нарадзіліся 6 верасня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Паморскім ваяводстве
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Беларусі
- Постаці беларускага праваслаўя