Перайсці да зместу

Рубікон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рубікон
італ. Rubicone
Характарыстыка
Даўжыня 80 км
Расход вады 6,6 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток Апенінскія горы
Вусце Адрыятычнае мора
 • Каардынаты 44°10′05″ пн. ш. 12°26′36″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Адрыятычнае мора

Краіна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рубікон (лац.: Rubicō, італ.: Rubicone) — невялікая рака (даўжыня 29 км) на Апенінскім паўвостраве, упадае ў Адрыятычнае мора, на поўнач ад Рыміні. Да 42 г. да н. э. служыла мяжой паміж Італіяй і рымскай правінцыяй Цызальпійская Галія.

Гэтая рака вядомая галоўным чынам дзякуючы выразу «перайсці Рубікон», які азначае беззваротнае рашэнне. Гісторыя гэтага выказвання звязана з тым часам, калі Юлій Цэзар не быў імператарам, а быў усяго толькі военачальнікам (праконсулам), а Рым быў рэспублікай. Па законе праконсул меў права ўзначальваць войска толькі за межамі Італіі. Аднак 10 студзеня 49 да н. э. ён са сваім войскам падышоў да Рубікона. Але не быў упэўнены ў сіле свайго войска і таму вагаўся, бо ў выпадку няўдачы ён будзе падвергнуты публічнай ганьбе і катаванням. Ён перайшоў праз Рубікон і пасля грамадзянскай вайны стаў імператарам.

Дакладная ідэнтыфікацыя Рубікона з якой-небудзь з сучасных рэчак ускладнена тым, што з часоў антычнасці напрамкі цячэння рэк у гэтай мясцовасці значна змяніліся. У 1932 рака Ф’юмічына афіцыйна атрымала назву Рубікон.