Савецкая вуліца (Брэст)
Савецкая вуліца Брэст | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Ранейшыя назвы | Мільённая, Паліцэйская, Дамброўскага |
Паштовы індэкс | 224030 |
![]() |
Вуліца Савецкая (раней Мільённая, Паліцэйская, Дамброўскага) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Брэста. Займае важнае месца ў яго планіровачнай структуры. Бярэ пачатак з вул. Арджанікідзэ, перасякае пр. Машэрава і выходзіць на набярэжную р. Мухавец. Ад вул. Пушкінскай да пр. Машэрава з’яўляецца пешаходнай. Даўжыня вуліцы складае 1740 м.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_12.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_12.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_15.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_15.jpg)
Пачала фармавацца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У 1915 годзе значная частка вуліцы была спалена. Да Другой сусветнай вайны на вуліцы размяшчаліся гарадскі магістрат, крамы, аптэкі, цырульні, 1—2-павярховыя жылыя дамы, кінатэатр «Адрыя» (цяпер «1 Мая»). У 1951—1957 гадах вуліца рэканструявана, пабудаваныя 2—3-павярховыя жылыя дамы, архітэктура якіх узбагачаюць элементы класічнай спадчыны. У 1970-я гады пабудаваны кінатэатр «Беларусь», ансамбль дзевяціпавярховых жылых дамоў з прадпрыемствамі гандлю, культурна-побытавага абслугоўвання ў першых паверхах.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Brest_lamplighter.jpg/220px-Brest_lamplighter.jpg)
З 2009 года на адной з пешаходных зон вуліцы штодня запальвае і гасіць старадаўнія ліхтары штатны ліхтаршчык у форме пятроўскіх часоў. Для гэтага ён падымаецца па лесвіцы і ўручную запальвае і гасіць у кожным ліхтары газавую лямпу. Усяго на вуліцы Савецкай усталявана 19 такіх ліхтароў[1][2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Своеасаблівае архітэктурна-мастацкае аблічча вуліцы ствараюць суадносіны шырыні і профілю магістралі, вышыні забудовы і рытмічнае чаргаванне адміністрацыйных, культурна-побытавых, гандлёвых і жылых будынкаў. Захаваліся помнікі архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагоддзяў: былы гарадскі асабняк, былая мужчынская гімназія (цяпер навучальны корпус педінстытута), Брацкая царква. Тарцовай часткай на вул. Савецкую выходзіць гандлёвы цэнтр.
У 2009 годзе на скрыжаванні вул. Гогаля і вул. Савецкай за кошт ахвяраванняў гараджан і сродкаў горада ўзведзены помнік, прысвечаны тысячагоддзю Брэста.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Па цотным баку
[правіць | правіць зыходнік]- № 2/1 — адміністрацыйны корпус «Белалка» (2015; арх. Я. Крапіўны[3]).
- № 10 — Свята-Мікалаеўская брацкая царква. Узведзена ў 1906 годзе.
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000021
- № 16 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 18 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 28 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 46 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 50 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_10.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_10.jpg)
- № 64 — мураваны двухпавярховы будынак з мансардай.
- № 66 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 68 — гандлёвы цэнтр «Аціс-Хол» (2014, архітэктар У. Н. Казакоў)[4].
- № 72 — мураваны двухпавярховы будынак, складанай у плане формы. Узведзены ў 1920—1930 гадах. Галоўным фасадам выходзяць на вуліцу, утвараючы з дамамі № 74 і 76 адзіны комплекс. Сцены дэкарыраваныя лапаткамі, вокны прамавугольныя, на другіх паверхах балконы. На першым паверсе размешчаны гандлёвыя ўстановы[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 74 — мураваны двухпавярховы будынак, складанай у плане формы. Узведзены ў 1920—1930 гадах. Галоўным фасадам выходзяць на вуліцу, утвараючы з дамамі № 72 і 76 адзіны комплекс. Сцены дэкарыраваныя лапаткамі, вокны прастакутныя, на другіх паверхах балконы. У доме № 74 асіметрычна размешчана прамавугольная арка. На першым паверсе размешчаны гандлёвыя ўстановы[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 76 — мураваны двухпавярховы будынак, складанай у плане формы. Узведзены ў 1920—1930-х гадах. Галоўным фасадам выходзяць на вуліцу, утвараючы з дамамі № 72 і 74 адзіны комплекс. Сцены дэкарыраваныя лапаткамі, вокны прастакутныя, на другіх паверхах балконы. У цэнтры дома лучковая арка[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 80 — мураваны аднапавярховы будынак з мансардай. Узведзены ў 1890 г.
- № 82 — мураваны аднапавярховы будынак з мансардай. Узведзены ў 1890 г.
- № 90 — мураваны аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Галоўны фасад расчлянёны руставанымі пілястрамі, прамавугольныя вокны дэкарыраваныя сандрыкамі і падаконнымі плітамі, карніз складанага профілю, на другім паверсе балкон з ажурнай металічнай агароджай.
- № 98 — мураваны аднапавярховы будынак.
- № 100 — мураваны двухпавярховы будынак. Мае складаную ў плане форму і дваровыя прыбудовы. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы, ажурныя балконы[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 102 — мураваны двухпавярховы будынак. Мае складаную ў плане форму і дваровыя прыбудовы. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы, ажурныя балконы[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 104 — мураваны двухпавярховы будынак. Мае складаную ў плане форму і дваровыя прыбудовы. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы, ажурныя балконы. Мае лучковую праезную арку[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 106 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 108 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 110, 112, 114, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 110 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 112, 114, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 112 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 110, 114, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 114 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 110, 112, 116 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_13.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_13.jpg)
- № 116 (пр. Машэрава № 52) — мураваны аднапавярховы будынак. Разам з дамамі № 108, 110, 112, 114 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаныя міжпаверхавыя паясы, сандрыкі, аконныя нішы[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Па няцотным баку
[правіць | правіць зыходнік]- № 1 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 5 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 7 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 11 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 13 (вул. Міцкевіча, 26) — асабняк (першая палова XIX стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 25 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 29 — будынак Брэсцкай жаночай гімназіі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 43 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 45 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 49 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 51 (вул. Гогаля, 53) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 53 — мураваны трохпавярховы будынак. Узведзены ў пачатку XX стагоддзя. Утварае адзіны комплекс з домам № 55. Фасад дэкарыраваныя рустам, вуглавымі лапаткамі, пілястрамі, балконамі[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 55 — мураваны аднапавярховы будынак. Узведзены ў пачатку XX стагоддзя. Утварае адзіны комплекс з домам № 53. Фасад дэкарыраваныя рустам, вуглавымі лапаткамі, пілястрамі, балконамі[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 57 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 59 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 61 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 65 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 69 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_9.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_9.jpg)
- № 71 — мураваны трохпавярховы будынак.
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_11.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_11.jpg)
- № 73 — мураваны двухпавярховы будынак.
- № 85 — мураваны двухпавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму.
- № 87 — мураваны двухпавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму.
- № 89 — мураваны двухпавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 93 — мураваны аднапавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму.
- № 93 — мураваны двухпавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 95 — мураваны двухпавярховы будынак. Узведзены ў першай чвэрці XX стагоддзя. Мае ў плане складаную форму[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 97 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 99, 101, 103, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 99 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 101, 103, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 101 — мураваны чатырохпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 99, 103, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі. З’яўляецца архітэктурным акцэнтам комплексу, арыентаваны на вуліцу галоўны фасад будынка вылучаны эркерам на вышыню 2—3-га паверхаў і завершаны трохвугольным франтонам[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 103 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 99, 101, 105 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 105 — мураваны двухпавярховы будынак. Разам з дамамі № 97, 99, 101, 103 утварае адзіны складаны ў плане комплекс з дваровымі прыбудовамі[5].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 107 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Зноскі
- ↑ В Бресте ретро-фонари будет зажигать фонарщик в форме петровских времен (руск.). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 1 июля 2009.
- ↑ Юрий Рубашевский.. Тепло и свет «живого» фонаря (руск.). Вечерний Брест (29 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 12 кастрычніка 2015.
- ↑ А. А. Андреюк. Крапивной Евгений Петрович
- ↑ Казаков Владимир Нахимович
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф Брэст. Жылыя дамы. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Краўчук А. М. Савецкая вуліца // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 422—423. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Савецкая вуліца (Брэст)