Сцяфан Кульчыцкі
Сцяфан Кульчыцкі | |
---|---|
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] |
Дзейнасць | святар |
Месца працы | |
Нараджэнне |
7 лістапада 1879 |
Смерць |
1 лістапада 1937 (57 гадоў) |
Бацька | Іаан Кульчыцкі[d] |
Сцяфан Кульчыцкі (7 лістапада 1879, в. Дамавіцк, Ігуменскі павет, Мінская губерня — 1 лістапада 1937, Мінск) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, протаіерэй Мінскай епархіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 лістапада 1879 года ў в. Дамавіцк Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці). Сын Іаана Кульчыцкага. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1904). Выкладаў у мужчынскай гімназіі і рэальным вучылішчы ў Рэвелі.
7 чэрвеня 1904 года рукапакладзены ў іерэя. З 31 жніўня 1904 года служыў у царкве Св. Марыі Магдаліны пры духоўным жаночым вучылішчы ў мястэчку Парычы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці), выкладаў Закон Божы. З 1907 года — святар Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі. З 6 кастрычніка 1908 года і да 1916 года — ключар сабора, член Мінскага епархіяльнага рэвізійнага камітэта. Узнагароджаны санам протаіерэя (1914).
Удзельнік з'езда Беларускага праваслаўнага духавенства ў Маскве (1917). Прадстаўляў святарства Мінскай епархіі на Памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы ў 1917—1918 гадах. З красавіка 1918 года ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, працаваў у Камісіі па міжнародных справах. Абраны ў выканаўчы камітэт Мінскага беларускага прадстаўніцтва. У 1926 годзе служыў у Петрапаўлаўскім саборы ў Мінску. Удзельнік з'езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10 жніўня 1927 года. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1927). У 1930-х гадах — святар царквы Св. Марыі Магдаліны ў Мінску.
Арыштаваны 28 ліпеня 1937 года ў Мінску. Асуджаны 25 кастрычніка 1937 года тройкай НКУС за «антысавецкую дзейнасць» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 1 лістапада 1937 года ў Мінску ў турме НКУС Рэабілітаваны 25 сакавіка 1989 года пракуратурай БВА.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кульчыцкі (Кульчицкий) Сцяфан // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
- Кандыдаты багаслоўя
- Выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Асобы
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Праваслаўныя святары Беларусі
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
- Праваслаўныя багасловы Беларусі