Цуутына
(Tsúùtínà) | |
Агульная колькасць | 2259 (2015 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Канада |
Мова | сарсі |
Рэлігія | татэмізм, анімізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | атабаскі Аляскі, дэнаіна, данэ-заа, славі, магчыма раўнінныя апачы |
Цуутына (саманазва: Tsúùtínà, літаральна "безліч людзей"), у мінулым сарсі (англ.: Sarcee, Sarsi) — паўночны атабаскі народ, карэнныя жыхары Канады. Агульная колькасць (2015 г.) - 2259 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна паданням саміх цуутына, раней іх продкі жылі далёка на поўначы, аднак з цягам часу перабраліся на Вялікія раўніны, дзе заняліся паляваннем і жывёлагадоўляй. Бліжэйшымі сваякамі цуутына з'яўляюцца данэ-заа.
У 1837 г. і 1864 г. колькасць цуутына значна скарацілася з-за эпідэмічных захворванняў, што саслабіла гэты народ. У выніку ваенных сутычак з кры і сіў да канца XIX ст. выжылі толькі 450 чалавек. У 1877 г. правадыр Галава Быка падпісаў дагавор з урадам Канады аб перасяленні ў рэзервацыю (283,18 км²) на тэрыторыі правінцыі Альберта.
Значную ролю ў адраджэнні культуры цуутына адыграў правадыр Дэвід Дзіця Крумкача (1899 - 1982 гг.), які стварыў у рэзервацыі нацыянальную школу і клапаціўся аб развіцці традыцыйнай жывёлагадоўлі.