Шмуэль Нігер
Шмуэль Нігер | |
---|---|
Шмуэль Вольфавіч Чарны | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1883[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1955[1][2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратурны крытык, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шмуэль Нігер (15 чэрвеня 1883, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 24 снежня 1955) — літаратурны крытык, празаік і публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і ўладальніка крамы Вольфа Чарнага і Брохі Гурвіч. У 1896 г. пераехаў у Мінск, дзе неўзабаве далучыўся да партыі сіяністаў-сацыялістаў. Удзельнічаў у нелегальнай агітацыйнай дзейнасці, пісаў рэвалюцыйныя пракламацыі і артыкулы (ананімна ці пад рознымі псеўданімамі). Неаднаразова арыштоўваўся (у Варшаве, Дзвінску, Адэсе) і падвяргаўся катаванням.
Першыя працы пісаў на іўрыце і рускай мове, пасля рэвалюцыі 1905 г. перайшоў на ідыш. У 1908—1909 гг. — Рэдактар віленскага часопіса «Літэрарышэ манатшрыфтн» («Literarische Monatschriften»), заснаванага ім сумесна з А. Вайтэрам і Шмар’е Гарэлікам.
У 1909 пераехаў у Берлін, затым у Берн, дзе вывучаў ва ўніверсітэце філасофію і сусветную літаратуру. У 1912 г., вярнуўшыся ў Вільню, рэдагаваў штомесячнік «Дзі ідышы велт», у 1913 — зборнік «Дэр пінкес» («Летапіс», пры садзейнічанні Б. Борахава).
У 1918 г. у Маскве рэдагаваў штотыднёвік «Култур ун білдунг», у 1919 г. у Вільні — штомесячнік «Дзі нае велт». У 1919 г. пасля пагрому ў Вільні, у якім быў забіты А. Вайтэр, эміграваў у ЗША. Да канца жыцця працаваў у газеце «Тог», дзе публікаваў штотыднёвыя крытычныя нарысы. У 1941—1947 гг. быў таксама сурэдактар літаратурнага штомесячніка «Дзі цукунфт». У 1954 г. удзельнічаў у рэдагаванні «Лексікон фун дэр найер идишер літаратур» («Лексікон новай яўрэйскай літаратуры»).
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Shmuel Niger // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул «Нигер Шмуэль» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Нигер // Литературная энциклопедия: В 11 т. — М., 1929—1939.(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Дукоры
- Памерлі 24 снежня
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Расійскай імперыі
- Літаратурныя крытыкі ЗША
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Пісьменнікі ЗША
- Пісьменнікі на ідыш
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты Расійскай імперыі
- Публіцысты ЗША